Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Соўнейка— сонейка, звычайна, якласкавы зварот. Соўнейка ты маё яснае. Спавагі— паволі, няспешна. Спавагі кладзі на вагі. Я спяшаюся, a яны спавагі робюць. Спавалу — спокойна, няспешна. Еш спавалу, caбакі ж ня гоняцца. Спавілкі— пялюшкі. Тады Валодзька яшчэ ў спавілках быў. Спагадзіна — спагада, разумение. Hi дня, ні гадзіны німа спагадзіны. Спадарожыцца — здарожыцца, стаміцца ад хады. Спадарожылася кума, i рады німа. Спадкі, спажыткі — спадчына; яшчэ — ежа, папаска. Усе спадкі жонцы асталіся. У яе ёсь спажыткі, ад мужыка перайшлі. Даў Бог дзень, дась i спажытак (пажытак). Спалатнець — звянуць, страціць клёк. Грыжанка спалатнела, морква палатном, сок выйшаў. Спанталычыцца — збіцца з толку. Спанталычылася я гладка ад гэтай хаданіны. Спарадкаваць — навесці парадак, давесці да толку. У сё спарадкавай, тады гуляй. Спатыкаць — сустрэць. Ішлі з магільніка й спатыкаюць яе. Спашнік, спаршнік — той, хто ўзорвае гарод. Спашніку гэнаму, мусіць, наліеш выпіць. Спаршнікі, яны пахалі зямлю ў пана, арандавалі як-бы. Спешка — гатунак ранняй бульбы. I спешкі пасадзілі многа, i пазной. Спірацца— адмаўляцца ад сваіх слоў, адгаворвацца. Брэшаць як наняты й яшчэ спіраіцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶