Спірко — заядлы ў спрэчках, неўступака. Спірко як упрэцца, не саступіць, хоць ус.рэцца. Спісяжыць — схвастаць. Так спіну пугай спісяжыў, каб дзе жывая мясцінка засталася. Сплёткі— плёткі, чуткі. Разносіць сплёткі па вуліцы на сваім языку, як сарока на хвасце. Справіцца— паспець. Ужо справіўся сад вырасці. Справункі — клопат, з якім трэба справіцца. Не к спеху гэтыя справункі. У кажнай Матрункі свае справу нкі. Спраўка — калі гаспадар управіцца з усімі работамі — у яго спраўка. Дайце Саўку спраўку. Спрытната — спрыт, умельства. Ён ня сілай, а спрытнатой бярэць. Спярэкацца — сысціся цесна, загарадзіць адзін аднаму выхад. Спярэкаліся ў дзвярах i ніяк не размінуцца. Спяцовы — спецыяльны, рабочы. Нашто мне спяцовая адзежа? Спяшок — ранняя капуста; яшчэ — хто спяшаецца, тарапун. Не спяшайся, спяшок, дагоніць шашок. Срадство — радня, сваякі. У яе срадства не было, адна бабылявала. Ссадзіць— зняцъ з пасады. Ссадзілі Караленку ca старшыні калхозу. Ссініць, ссінячыць— пабіць да сінякоў. Такой палкай біла — ссініла, счарніла ўсяго мальца. Кавалер так ссінячыў, сядзіць як слівіна. Стада — чарада. Такая стада буцяноў ляцела ў пачатку тога месяца. Сталюга — варштат. Пакладзі дошкі на сталюгу й стружкай
0 👁