Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Старлівы — стары, перастарэлы. А бяда мне, бяда, Далі мне старога дзяда, Старога-старлівага, Ай, дужа крыклівага. Старлыбіна, старлыба — стары, ссівельі, падупалы. Пацягнула старлыбіну на маладых. Старлыбастарлыба, a ў яго стаіць дыба. Старчок — жабрак. Хадзіў па вёсцы нейкі старчок, каб хто яму скарынку даў. Старчоўка— дачка жабрака, старца. Старчовачка прыхадзіла прасіла. Старыца — старое котлішча, мясціна, дзе была сяліба. А на нашай старыцы на Верасовачцы доўга яшчэ расла йгрушына, праўда, адзічэўшы. Старэннік — старанны, руплівы. Ён ужо дык старэннік, усё старэнне ягонае на дзяцей. Такая старэнніца ня кажнаму сустрэніцца. Статуй — непаваротлівы, нязграбны. Стаў на парозі як статуй i стаіць. Статэка — недарэка, няўклюда. Прысуніцца статэка, сядзіць колам, i ня выганіш. Стахнуць— збуцвець. Восень была сырая, i салома на полі стахла. Стол — памінкі; садзяцца за стол адзін раз, другі ŭ трэці. Стол быў па Піліпу, i я сядзела на стале. Цяпер баба за адзін стол літар выпіваіць. Стоць, стацьмаком — стаяком, дагары нагамі; дыбарам. I паляцеў стоць галавой у яму. Аж валасы стацьмаком сталі. Страва — варыва. Трэба ўжо й страву даваць, варанага чаго-небудзь
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

статўй
0 👁
 ◀  / 390  ▶