Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Стралец — паляўнічы. Стралец лапці пляцець, а рыбак рыбу пячэць. Страсянка — стрэсены спажытак для жывёлы. Страсалі салому з сенам, каб страсянкі хапіла. Строіцца — збірацца, рыхтавацца. Скора замуж стройся, вырасла ўжо. Строп — канёк у cmpace. Сала выцягнулі, а дзе ўлезлі — строп прадралі. Струдзщца — стрывожыцца, знудзіцца, схварэцца душой. Струділася сэрца маё па табе, сынок мой. Уся струдзілася, а ад яго каб вясцінка якая. Струпехнуць, струпегнуць — згніць. Струпехла ўсяродкі яблана, струхлела. Такі нягеглы, як пень струпеглы. Струх — струхлелае, струпехлае. Жанчыны на тары зносюць хмыз i скідаваюць у яму гэны струх. Струшчэліць — пакрышыць, патрушчыць, сцерці на порах. Струшчэліў усю салому, конь гэтакі. Стрыбчыць — хадзіць пахапліва дробньімі кронамi. I Праксэда ўжо стрыбчыць — носам пачула шклянку. Стрыгманка — быстрая, шустрая, ухвацістая. Прыляцела стрыгманка, a багдай яе ліхаманка. Стрыгнатка — стрыж. Вунь як стрыгнаткі неба стрыгуць — стрыг-стрыг! Стрыножыць — кулъгацъ, ступацъ на тры нагі. Чаму гэта твайго каня стрыножыла? Стрэлка— страказа. Стрэлкі над самай вадой лётаюць, аж рыбіны выскокваюць, так хочуць злавіць. Стрэлкі — дудкі. Цыбуля пашла ў стрэлкі ўся, яна к зіме пагніець
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶