Стрэнчыць, выстрэнчваць — дагаджаць, слугаваць. Прывык, каб каля яго стрэнчылі. Цешча перад зяцем выстрэнчваіць, каб у сям'і лад быў. Стугор — cmyc. Васіль, бывала, кніжак нанясець цэлы стугор. Стуібень, стуіб — непаваротлівы, няўклюдны, нязграбны. Як стуібень які стаіць. Адхініся хоць троху, стуіб. (Магчыма, ад стода — ідала.) Стыкацца — затрымацца, пабыць. Hi на хвіліну не стыкаіцца ў хаці, толькі носіць яго па вуліцы. Стыліца — выстилая будыніна, еўня. Дзіва што доўга ня вытрываіш у стыліцы. Стыль — стынь, стыласць, халадзіна. У хаці такая стыль, хоць на двор грэцца ўцікай. Субожыцца— здаволіцца. Таго-сяго хапіў на зуб, лызь-мызь i субожыўся. Судавік — кацёл. Свінням судавік бульбы зварыла. Суднік — шасра для посуду. Вазьмі ў судніку шклянкі. Суды — два вядры. Жыву адна — i суды вады некаму прынесці. Я сваей бабцы судцы вады ўкінуў. (На слых чуецца — сучцы; гукавая гульня.) Суколіна — лазіна, якой абвязваюць калкі плоту. Нарэзаў добрай лазы на суколіны. Суконнікі — дранікі, дзяронікі, бліны з дранай бульбы, звычайна посныя; ягичэ — суконныя буркі, абутак з ваты ŭ сукна. Вата абкладаецца сукном, фастрыгуецца (строчыцца) машынкай, потым выкройваецца па назе ŭ сшываецца. Каб было суха назе, надзяваюць галёшы. Хоць суконнікаў ды спяку табе
Дадатковыя словы
стўібень, сямі, ягйчэ
1 👁