Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
на снядання. Ногі я ў суконнікі стаўлю, мне й цёпла: балазе ў бурках назе. Сукрысты — кучаравы. Выйду я на рэчаньку, Выйду я на быструю. Ці ня ўбачу я сваю Мілую сукрыстую. Сумёсніца — сумесная праца, справа, сумеснае вядзенне гаспадаркі. Ах, гэта сумесніца-каламесніца. Супрадкі — попрадкі. Прышлі на супрадкі, гудзяць калаўроты; дзіцёнак выйшаў на двор, ваўкі ўкралі, у лесі кашульку толькі знайшлі. Сусвецце — людзі, наезджыя з усяго свету. Усё сусвецця з'ехалася да нас, сваіх мала засталося. Суседзька — сусед (ласкава). А мне мой суседзька й за брата бліжэй. Сустрэнец — сустрэчны. Ня кожны сустрэніц табе добры дзядзька. Сухабздзеліна— худая, ценькая. Такая сухабздзеліна зробілася, аж звініць. Сухалі — высушаныя дровы. Сухалі добра гараць, а ад макрацця толькі дым. Сухаліна — высахлы сасоннік, ельнік. Каб дзе здаровая дзерава — адна сухаліна. Сухаліну яловую звалілі й прывязлі на дровы. Сухапуць — сухая, нягразкая дарога. Чуць выбіўся з балота на сухапуць. Сухапяткі — людзі без пэўных заняткаў. Вушацкія сухапяткі то й робяць, што цягаюцца па вуліцы цэлы дзень. Сухата— засуха, засуш. Ад сухаты бульбі добра не было
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зехалася, сўхапуць
4 👁
 ◀  / 390  ▶