Сухлёй — ссохлы. Гэнага сухлея й вецір убакі водзіць. Сухлец — перасушаны. Пірог — такі сухлец, не ўкусіць. Сучкі — калючкі. У сабакі ўвесь хвост у сучках, усе гароды выбегаў. Сучэначка — маленькая сучачка (i з ласкавым адценнем пра дачку, унучку). I сучэначка лашчыцца, каб чым абнашчыцца. Сушонікі— грыбы, якія сушацъ. Сёлета сушонікаў цэлую торбу насушыла. Сушчэль— высахлае, выпетранае. Адзінсушчэль астаўся на полі. Схварэць — спакутавацца ад хваробы. Так схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць. Схліпацца— заходзіцца ад плачу, дрыжаць ад холаду, кпліва смяяцца (аж захліпацца). Малы схліпаіцца ад плачу. Ну што ты, старая, схліпаішся? Сходаваць — здужаць, перасіліць. Ня так лётка сходаваць яго, як здаецца. Сценкі — абалонка ў клёцак «з душамі». Клёцку адну разламіла, толькі сценку з'ела, а «душу» й клёцку ня ела. Сцінацца — сціскацца, закрывацъ рот. У яе рот век не сцінаецца. Сціняцца — хадзіць сценем (ценен), сноўдацца. Сціняіцца па хаці з кута ў кут, занятку сабе не знойдзіць. Сціплы — маўклівы (маўчлівы). Бацька быў гаваркі, a Васіль па маме, болі такі сціплы. Сціпны— спрытны, зручны. Сціпны малец любую ўгаворыць. (Тойжакорань, што ŭ у слове дасціпны
Дадатковыя словы
зела, сўчкі
1 👁