Сцірка — анучка сціраць ca стала. У іх ні сціркі, ні заціркі. Сціснуць — схапіцца марозам. К вечару яшчэ мароз снег такі сцісніць. Сціх — супакой, цішыня. Гам замоўк, i сціх настаў. Крычала — сціху ей не было. Сціха — памалу, паволі. Сціха пачынай, каб скарэй скончыць. Сцюцюрыцца, сцяцюрыцца, счучурыцца — прытуліцца, сціснуцца, скружніцца, суцішыцца. Як толькі вечар, яны каля бацькі сцюцюрацца. Малы з холаду сцяцюрыўся, аж будзіць балюча. Селі пад ёлачку, счучурыліся ўдваіх. Сцяг, сцяга — шмат, цуг, юрма. На хаўтурах народу сцяг. Пуцукі сцягой з пякарні на млын ішлі. (I сцяг (штандар), магчыма, ад сцягваць, зводзіць разам, гуртаваць.) Сцянецціка— высахлы чалавек, ад якога хіба што сцень (прывід) застаўся. Адно сцянецціка ад яго й засталося, дзе той здаравяка-красняк? Сціняцца — хадзіць як сцень, прывід. Сціняіцца па двары, німа чым добрым заняцца. Счупіцца — завязаць бойку. Нізавошта счупіліся, не развесці. (Брацца за чубы.) Счыняцца — зачыняцца. Людзі йдуць i йдуць — дзверы не счыняюцца. Сшыетны — худы. Вярнуўся Стахван з турмы — i такі сшыетны, не пазнаць. Сынні — сынаў. Дорага абходзіцца сынні «дзякуй». Сынняя ласка жывець да вяселля. Сыра — халодна, зябка. Дзяўчынку не пасадзіш на зямлю, сыра, а яна яшчэ ня ходзіць
Дадатковыя словы
счўпіцца
4 👁