Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Сырапеня, сырапоня — толькі што ўкіслае малако. Сырапеняй бульбу праганялі й добра павячэралі. Нешта смажыць дябе сягоння, налі сырапоні, пахмяліся. Сыр'ё — гародніна. Сыр'ё гэта возіць на сушилку здаваць. Сырнасць — вільготнасць. Пагода дрэнная, сырнасць стаіць. Сырнік — садавіна. Амлет цяжкі, з'есці якога сырніку карысна. (Сырое — зялёнае.) Сыцішча — тлустая страва. Такога сыцішча многа не з'ясі. Сыць — насычэнне, перанасычанасць; яшчэ — пыха. Дай Бог мерную сыць: цукру — кус, a саломы — воз. Як чалавека возьміць сыць, дык ён угору сц.ць. Сыцюга, сыцель — сыты, адкормлены. У гэтага сыцюгі тры падбародавічы. Сыцель сам сябе чуць носіць. Сэндзіць— абгаворваць, пляткарыць. Пра другіх сэндзіць, а сябе за святую маіць. Сюбар — каханак, палюбоўнік, хахаль. Да яе сюбары ходзюць, як у краму. Сябрыцца — сябраваць. Нячым біцца, лепі сябрыцца. Сявалка — сявенька, сяўня. Пакуль у жорнах сявалку жыта скруціла. Сядзяка, сядэра — сядуха. А яна не сядзяка, яшчэ ў грыбы сама ходзіць. Сядзі, сядэра, дома. Сякар — сякерка. Пеўню галаву атсячы сякара німа, дажыўся гаспадар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зясі, сырё
3 👁
 ◀  / 390  ▶