Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Сякун — калючы вецер, часта з дажджом. Вецерсякун ня дасць ісці, аж слёзы высякаіць. Снег такі сякун, ад ягоных белых іскраў уваччу цёмна. Сяло — так на Вушаччыне завуцца вечаровыя зборкі, паседзіны. Пойдзім заутра на сяло. На сяле смаляныя лаўкі (гэта значыцъ — цяжка адарвацца, каб пайсці дамоў). Сямейны — хто клапоціцца пра сям'ю. Іван сямейны, сям'ёю глядзіць. Сянцо — маладое сена. Накашавалі сена-сянца карові на ўсю зіму. Сярылаўка — тоўстая кішка. Апаследняя кішка, яе ніхто не накладаіць, сярылаўка (яе не выкарыстоўваюць на кілбасу). Сяўбі'т — занадта просты (мужык). Дурны як сяўбіт. Такаўня — ток, дол, выбіты глінай. Малоцюцьу пяць цапоў, як такаўня трываіць. На такаўні цапы свае танцы танцуюць, аж гліна гарыць. Таніня — танклявасць. Таніні я была такой, як яна, не таўсцей. Танцоха — скакуха. Таццяна такая танцоха — на яе абутку не набрацца. Таплёвачкі — пупышкі на таполі. (Па-ўшацку таполя— тофліна, тафлінка.) Таплёвачак нагарэлцы настоіш — лепшыя лекі ад застуды. Тапорнік — дровы, на якія піла не трэба, сякуць тапаром. Навошта мне тапорнік, з яго ні духу, ні пуху. Тарадон— пустабрэх, трапло. Якраз тарадон, як устаець, дык i бярэцца: тара-бара-тара-бара
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямю, сямёю
1 👁
 ◀  / 390  ▶