Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Тарапат, тарапак — спех, таропкасцъ. Як нападзець тарапат, ня будзіш шкадаваць пят. Як тарапак на яго які напаў. Тарапун, тарапок — хто заўсёды спягиаецца. Тарапун тарапуніху прывык любіць непаціху. Загарэўся тарапок, як сярнічак карабок. Тарокацца — таргавацца, доўга дамаўляцца, yniрацца. Дзякуй, што аддалі дзеўку замуж, доўга не тарокаліся. Та(та)ргік-та(та)ргік — кулъгавасцъ (гукаперайманне). Татаргік-татаргік i прывёрся таргікала (кулъга). Таўстамясіца — мажная, поўная. Ён як бражджэль каля сваей таўстамясіцы. Таўстая — цяжарная. Яна ўжо таўстая ўзноў, неўзабаві кугакала ў хаці будзіць. Таўстое — тлустае, цяжкое для стрававання. Я есці не магу таўстога такога — кілбасы ці чаго. Я зварыла таўстой кашы. Таўстых круп купіла. Таўсцё — усё тоўстае (зборнае). Цяжка мыць гэта таўсцё. Таўсціла — тоўсты. Зайшоў таўсціла ў хату — адразу десна стала. Таўсціна — таўшчына. Сала таўсцінёй у добрую даланю. Таўсцюк — фалас. А на печы Касцюк абуваіцца, A ў яго таўсцюк падымаіцца. Таўчыся— біцца, грукаць. Знячывеліла ад страху, дасюль сэрца таўчэцца. Тахлая — рыба, якая задыхнулася пад ільдом. Прабілі лёд, а тахлай рыбы мора
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тарапуніхў
1 👁
 ◀  / 390  ▶