Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Тачэнечкая — дужа маленькая. A ўнучачка яшчэ во тачэнечкая. Ткнуць — пакласці, уторкнуцъ; яшчэ — аддацца. Я ж бы ей два яечкі ў кішэнь ткнула. Як яна наперад ткнула, дык І мужык ёсь. Тлець— перажываць, шкадаваць. Яквып'іць— не жалеіць, а пасля тлеіць. Сатлела ў мяне душа па ім. Тлук — тлушч, які застаецца на патэльні. Памакай бульбу ў тлук, пакуль ён не застыў. Тляга — тля. Тляга ліст пакруціла, чорны ўвесь. Толк — сваім парадкам. Рабяткі раз'ехаліся — i усім толк. Тонь— сетка. Як выцягнулі тонь— поўна рыбы. Тор — след ад колаў на цаліку. Тор нас i вывеў на дарогу. Тоўла — таўстая, неўваротлівая. Такой тоўлі на бок i павярнуцца цяжка. Тоўсткі — таўшчьтя. Сала во такое ў тоўсткі. Тофліна, тафлінка — таполя. I тофлінка ў рост пашла, выцыбалася. Травянік — праснак (лапун) з травы. Хоць які травянік абы ў чым абмачаны, абкачаны з'есці, усё ж нейкая трываласць будзіць. Пасля вайны хлеба німа, палахаіш па сталу, які травянік у руку, i добра. Традашчанка — балбатуха, трашчотка. Традашчанка як адчыніць рот, дык ніхто ўжо зачыніць ня можаць. Трасочнік — месца, дзе зограюцца трэскі, калі цяслярацъ. Назбірай на трасочніку сухіх трэсак на распал. Траякі — трох гатункаў, асобін. Елі хлеб траякі — чорны, белы i ніякі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збграюцца, зесці, разехаліся, яквыпіць
0 👁
 ◀  / 390  ▶