Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Мясюга — цяжкое мяса, многа мяса. Мясюгі такая — не падняць. Мяцельнік— хто робіць мётлы. Учора мяцельнік мётлы прадаваў, i я купіла свежую. Наблізкую — наўпрасткі. Наблізкую тут не прайсці, балота топкае. Набрыдзь — прыхадні, навалач. Уся набрыдзь да нас цягніцца. Набірная, набярная — заразная хвароба (якой набіраюцца ад іншага). Грып хвароба набірная. Кароста, яна набярная хвароба, шанавацца трэба. Навёдаме— як i належыцъ, само сабой зразу мела. Ей сорак гадоў ужо наведамі. Навёя — завея, завіруха. Ад навеі ўсё ваколле бялеіць. Навідку— навідавоку. Сяджу навідку, а кавалеры гужам-гужам, ды міма-міма. Навіць — нават. Тут навіць сляпому відаць, што толку ня будзіць. Навяліцца — наваліцца. На яго як навяліліся ўсе, адбіцца ня мог ніяк. Навярнуцца — прыйсці, сустрэцца. Якраз i Багдановічыха навярнулася. Навярсціся— патрапіць знянацку, папасціся. I адкуль ён навёрся? I не навярайся мне на вочы! Нагаўрыць, натаўрыць — наваліць, нагрузіць. На стале ўсяго нагаўрана — толькі еш. Нагбом — піць з усяго вядра, каўша. Пілі гора й нагбом i каўшом. Нагладкую — цалкам, поўнасцю. Нагладкую разлічылася з зяцям
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

наблізкўю, навідкў, нагладкўю
2 👁
 ◀  / 390  ▶