Мякоць — мякаць. Мяса прынесла маладзіца — адна мякоць. Мякуха — далікатная трава. Пашла нажала мякухі, пасекла свінням. Мякуха дужа мяккая, зялёненькая, калі дробненькая (тлумачыла мама). Мялга — драбяза, малеча. Акуні й тыя мялга такая. Мяліна — вялае, маларухомае. У яго рука жывая, а ёсь такая: возьміш яе, a яна як мяліна. Мяліца — прылада мяць лён; яшчэ — нязграбнае, няўклюднае. Над мяліцай як настоішся, дык спіна колам зробіцца. Расступіся, зямля-маці, Выйшла мяліца гуляці! Мяншак — меншы сын. Сынок, яе мяншак, падpoc за лета. Мярзлячча — мёрзлае. Зіма, каровы мярзлячча ядуць, мерзлякі ўсякія. Мярлог — бярлог; яшчэ— npa раскіданую пасцель. Лёг мядзведзь у мярлог ды лапу смокчаць. Прыбяры свой мярлог — тут блохі ногі паламаюць. Мярлы, мярліна — нягеглы, затарможаны; яшчэ — нешта недаваранае, недапечанае. Як народзіцца мярліна, дык хоць ты яму маланкамі ў пяткі бі. Сягоння, як на тое, i бульба мярлая, i бліны мярлыя. Мярнік — мерная пасудзіна. Мерніком зручна малако мерыць. Мясёж — бойка, звада. Усе ў бойку кінуліся, i такі мясёж пачаўся! (Ад мясіць — біць; тут i мяса.) Мясцерыцца — прымервацца, ладзіць месца. Глядзі ты, i ён ужо тут мясцерыцца
1 👁