Мулянка — грошы, загорнутыя ў анучку. Мулянку не згубі, прыхавай ляпей. Мураванка, мур — будыніна з цэглы. Мураванка ягоная ад усіх выдзяляецца. Myp стаіць — печ гэта. Мурлата — азызласць. У яго з-за мурлаты й вачэй не відаць. Мурлаты — абчасаныя бёрны на версе ізруба, на якія ставяцъ кроквы. Мурлаты трэба пакласці трывалыя, каб кроквам было добра. Мутыліць— мучыць, заезджваць. Канямутыліць кажны дзень. Мыр-мыр — мыркаць, цадзіць праз зубы. Hacaдзіць цыганят поўны сані й едзіць, мыр-мыр, ні слова ня скажаць. Мырк-мырк— мармытанне, размова паўсловамі. Тады яны мырк-мырк i пашлі ў хату. Мядніца — вялікая міса. Вазьмі мядніцу, абяры агрэст. Мязджуліць, змязджуліць, размяджуліць — таўчы, патаўчы, пакрышыць. У мажджэрцы (ступцы) змязджуліў часнык. На магільніку соснік вырас, каб гахнула сасна, дык усё б размяжджуліла. Мяздра — мякаць. Яблычны сок з мяздрой налілі ў слоікі. Мякануць— ударыць, уперыць. Як мякануў у плечы, дык аж мне дух заняло. Мякаш — сярэдзіна ў бохану, мякота. Я мякаш выразала. Кажны к сабе мякашом, а к чужому коркай. Мякіннік — праснак з мякіны. Даўней мякіннік возьміш, i то добра
Дадатковыя словы
мяканўць, мўлянка
2 👁