Мачонікі — грыбы, якія соляць (мочаць). Мачонікаў прынёс, a сушонікаў не было. Мачонікі, яны рудзенькія. Сёлета мачонікаў, хоць касой касі, зарадзіла. МашарнікІ — грыбы. Ужо машарнічкі пайшлі па імхах. Менка — абмен, мена. Згубілі мы й апошнія грошы з-за гэтай менкі. Мерзлякі — усё мёрзлае. Коні галадаюць у калгасі; корм — прынясуць мерзлякоў якіх. Метлянік — дзяржанне ў мятле. Такі гаспадар, што й метлянік ў мятлу не ўставіць. Мірымы — можна цярпець. Ейныя дзеці яшчэ мірымыя. Місулька — місачка. Ты ў тую місульку вылій поліўку. МІтацца, мітуніць — кідацца з кута ў кут, мітусіцца. Ня мітайся ты перад вачмі як мітуніца. Мітрэга — здарэнне, нечаканасць. Тут у нас мітрэга зробілася. Мітульга, мітуніца — машка. 3-за мітульгі свету не відаць. Мітусіць — трывожыць. Дарма людзей мітусіць ня буду, сама неяк спраўлюся ca сваей бядой. Млён — ручка (кіёк) у жорнах, якой круцяцъ камень. Добры млён — ня скруніцца ён. Мора — шмат, багата. Работы мора, а робіць некаму. Мужавей — мужчына ў сіле, гаспадар. Так мальчуган, а ажэніцца, мужавеім будзіць. Мой яшчэ мужавей малы, алі ўжо ўпірлівы
4 👁