Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Маршчакі — зморшчыны. Пад вачмі маршчакі, як барозны, a яна ўсё маладзіцца. Масіяш — дападлівы. Ад масіяша нідзе праходу німа ні ўдзень ні ўначы. Маскаль — старавер; рускі. У нас маскалёў не было, яны асобна жылі. Маскалі людзі адчайныя — на хаду бок праб'юць. Матавіла — той, хто матляецца; яшчэ — мужчынская снасць. Добра, што майго матавілы не было. Баба дзеда хараніла I па дзеду плакала: — А дзе ж тое матавіла, Што па пузу мякала? Матамэнды — абшарпанасць адзежыны. Так спадніца абтрапалася, адны матамэнды баўтаюцца. Матаркі— матузкі, завязкі, вяровачкі. Як не сваімі рукамі мех завязаў, матаркі цягнуцца. Матрамоззе — лахманы, старызна. Матрамоззя поўна, a людскага лайна й німа. Матыляцца — ківацца, хістацца. Не матыляйся, а то звалісся. Махала — веер ці галінка адганяць камароў, мух. Такая ўжо смала, што ад яго й махалам не адмахаішся. Мацак — моцнае яйка, якім б'юць іншыя яйкі на Вялікдзет. Калі выбіраюць — зубяць (аб зубы стукаюць; звычайна за яго слаба бярэцца фарба. 3 добрым мацаком я ўсе яйкі пераб'ю. Мацамэнды — прычандалле, рознае начынне. Забірай свае мацамэнды ды йдзі з Богам. Мачлівая— дажджлівая. Восень такая мачлівая, неяк бульбу выбраць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, перабю, прабюць
2 👁
 ◀  / 390  ▶