Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
з'ела й на галаву мазьніцу ўздзела. Хахол-мазьніца, давай дражніцца. Мазюка — чарвяк; яшчэ — так у малога называюцъ стручок. Накапаў мазюкоў, на іх добра рыба бярэцца. Схавай сваю мазюку, а то варона схопіць. Майнейшы — імяніты, шляхетны. Яго пані майнейшая, Яна за ўсіх ладнейшая. Макрата — мокрае, намоклае. Перадзенуся, макрату сваю скіну. Малебенка — каплічка. На магільніку й малебенка невялічкая ёсь. Малёхценькая— малюсенькая. Такая малёхценькая зорачка ў небе смяецца. Маліцца — прыкідвацца дзіцем. Німа чаго маліцца, калі з-за пазухі валіцца. Малочнік — малачай. Салатопку ўсю ўзвярнулі, дзе кусты якія былі, a малочнік-трава парасла па калена. Маміца— матка (орган). Я табевыверну маміцу навыварат! (Муж жонцы грозіцца.) Маніцца — абяцаць, дакляраваць. Наелася буракоў, напілася квасу, Манілася хлопцу даць — недабрала часу. Маразявы — зябкі, золкі. Вецер нейкі маразявы, няўтульна на дварэ. Маркацінне — каціныя выдзяленні над час марцавання. Маркаціннем ўсё прасмярдзела. Мармыль — пануры, незадаволены, бурклівы. Сядзіць адзін у хаці, мармыль мармылём. Мароз — назвы: сівярун, лютун, скварун, прагун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶