Старонка 92
◀ / 390 ▶
Лянько — гультай, лянотнік. Толку з лянька, як з казла малака. Ляпа — рот (зняважліва). А ты сваей ляпай ня дужа ляпай, памаўчы, га.на ў рот набраўшы. Ляпітар — ляпіла, няўмека. Так печку клаў ляпітар нейкі, што дым ідзець не ўгару, а ўніз. Лясачка — кіёк, кульбачка; яшчэ — пачак. Выразаў сабе лясачку з ляшчыны — лёгкая й уручная. Тупаіць сабе з лясачкай, куды яму бегчы. Купіла лясачку масла, надаела паснаццё. Лясачкі — кропачкі, рысачкі. На ей хусцінка шаўковая ўся ў лясачкі-ясачкі. Лясоўкі — лясныя яблыкі. Як не было ў садах, лясовак з лесу прынясеш на сушку. Лятней — ахалодней. Летам горача ў сінтэтыцы, а ў ільняным лятней. Лятун — няўседа, рухавы. Малы сюд-туд, лятун такі. Ляха — градка. Увесь дзень лехі палола. Качан капусты на лясе, Верабеічка у страсе. Мазгаваць — думаць, кеміць. Абмазгуй усё добра, а потым рашайся. Перш чым даваць, трэба было мазгаваць. Мазгаўня — галава. У яго мазгаўня яшчэ добра варыць. Мазолькі — мазгі. Пакруці трошку сваімі мазолькамі й дадумаішся, на чым свіння хвост носіць. Мазьніца — пасудзінка, у якой трымаюць мазь, каб змазваць колы. Такая праўда, што сучка дзёгаць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 390 ▶