Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Лунуць — кануцъ, прапасці, знікнуць. Як пад ваду лунуў, нідзе ні водзыву. Лупацень — надуцька, лупаты. Развесіў лупы (губы) свае, лупацень, i сядзіць. Лушчонікі — лясныя арэхі. Лушчонікі рудыя ўжо, самі ў торбу просяцца. Лызь-мызь — есці на хапку, паспытаць. Лызьмызь, i пабег, не каб сесці ды пад'есці. Лыліца, лыла — недарэка, недаробак. Лыліца й пад дажджом запыліцца. Здаровы лыла вырас. Лыла таўстамордая стаіць на ганку. Лындаць — сланяцца без справы. Лындаіць- лындаіць дзень пры дні, лынды б'ець. Лысяк— лысы. Гэны лысяк аж блішчыць, хоцъ ты на лысіні нажы Петры. Любавізна — сала з прораззю (бэкон), любовае мяса, проразь у сале. Любавейшага сала адрэж, самай любавізны. Адна любавізна папалася. Любосць — каханне, мілосць. У іх любосць даўно, толькі тоюцца. Людскае — пагляднае, гожае, добрае. Каб што людскае калі далі, дык не — усё нялюдскае. Такі нялюдскі малец — паглядзець гідка. Люшка — засланка ў дымаходзе. Рана люшку заклалі, ад чаду ў хаці сіня. (Магчыма, ад нямецкага Luft — паветра.) Лягчыць, вылегчыць — кастрыравацъ. Учора быка злягчылі, цяпер сумны лягчанец. Лядаік — моташна. Еш з хлебам, каб лядаік не быў. Улідаіў мне гэны кавалер, глядзець не магу. Ляжня — доўгае ляжанне, гулътаяватасцъ. Ляжня знясіліць i каня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бець, лўнуць, падесці
3 👁
 ◀  / 390  ▶