Лесюгі — густыя лясы. У гэных лесюгах i чорт заблудзіць. Леташняя — мінулагодняя. На леташнюю вясну цыбуля згніла. Летка — летняя пшаніца. Ладны-ткі лапік леткі пасеялі, паглядзім, ці ўродзіць. Лёк — расол з-пад селядцоў. Хто есь бульбу з лёкам, той будзіць з клёкам. Лёстачкі — салодкія словы, кампліменты. Так i падпускаіць лёстачкі дзеўцы. Лісіцы — лісічкі (грыбы). Я за свае лісіцы нап'юся. Там соснік, a лісіцы па сосніку, па імху. Лістаноска — паштарка. Адна лістаноска прывяла яе к нам. Літоўка — каса; яшчэ — пуня. Цэлую лугавіну літоўкай за раніцу абсадзіў. Пуня-літоўка: дах на стаўбах. Толькі стаўбы й страха, а страха, як у пуні. Чатыры стаўбы, крэпкія такія. Ліцвяк — літовец (летувіс). Ліцвяку ўсё па баку. Нешта ў нас ліцвякоў не любілі. Лішніца, лішэнь, лішак — збытак, лішняе. Навошта мне лішніцу браць, бяру колькі паложана. Вярнуў сваё яшчэ з лішнём. I кійком аддзякаваў з лішаком. Логаўе — логава, лагво. А там воўча логаўя. Луга — шчолак, настоены на попеле, якім ільга праць лайно; бывав, мыюцъ валасы. Даўней лугі зробіш, каўнер вымыіш. Памый валасы дугой, перхаці ня будзіць. Лузгаць— папякаць, дакараць. Колькі можна лузгаць адным i тым жа
Дадатковыя словы
лўзгаць, напюся
5 👁