Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ласае — смачнае, прысмакі. Што было ласае, ca стала прыбралі. Ласікі, лахарцікі — ласункі, прысмачча. Малы гоніцца за ласікамі, яму толькі лахарцікі ў галаве. Ласкуха— ласкавая, якаялюбіцьлашчыцца. Такая ласкуха, хоць прыкладай да вуха. Ласоха— ласая да прысмакаў. Яна ў цябе ласоха, зласела гладка. Латацца— мець выгоду. Добра яна латаіцца каля свайго начальніка. Латока, латавінка — нізіна, нізовіна. У латоцы дасюль вада стаіць. Лахаўка — балбатуха, пляткарка. Бегаіць як лахаўка ды лахаіць языком скрозь. Лахаць — плявузгаць, брахаць, казаць несусвецце; яшчэ — бегаць, насіцца. Язык не на прывязі, дык i лахаіць ім абы-што. Пакуль усю вуліцу не аблахаіць, не супакоіцца. Лахмонне — рыззё, лахманы. Дымам смярдзіць ейная лахмоння. Лаціна — жардзінка. Лацінай ды па хрыбціне. Лацно — лацьвей. Лацно табе, у цябе ж такі мужык, ён з-пад сучкі яйцы ўкрадзіць. Лашчавінка— ямінка, упадзінка. A ў лашчавінцы баравік сядзіць. Легцавік — легкавы аўтамабіль. К ей цяпер без хвігі не да носу, зяць на легцавіку прыкаціў. Лежня — ляжанне. У яго ад лежні бакі паапухалі, лежань гэткі. Лесаўцы — жыхары лясістай мясціны. Лесаўцы ў лесі жывуць, як у цёплай хаці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁
 ◀  / 390  ▶