Лабазда— лухта, несусвецце. Такую лабазду нясець, аж вушы вянуць. Лабак — здаравіла, цвердалобы, нахабны. Прыхадзілі лабакі п'яныя й дзяўчына кудланаватая. Лабуза, лабазаватае— дуддзё, быльнік. Каза дужа ня будзіць лабузу есці, ей ласейшага дай. Сена лабазаватае, карова ня дужа есь. Лабяк — голая мясціна. На лабяку німа дзе стаіцца й ваўку. Лавэр — развал, бязладдзе, беспарадкаўшчына. У хаці такі лавэр, што босы чорт ногі паламаіць. Ладзішча — відовішча. А на Купалле такое ладзішча зробілі — уся моладзь сыйшлася. Лайба— няспрытная, нехлямяжая. Сядзіць, лайба, ад гарэлкі, як бервяно, набракла. Лайно — адзенне. Трэба мець лепшае лайно ў людзі. Лактаць — хлябтаць. Кот дарваўся да малака, так i локчаць. Ламаніна — ламата, ломка. Галава баліць, i ламаніна ўва ўсім целе. Ламлівая — няроўная, у грудзе. Дарога дужа ламлівая, мароз прыціснуў раптоўна. Ламок — скрылёк, лустачка. Хлеба ламок ды масла камок — нам i надойдзіць. Ламы, лам'ё — паламаныя дрэўцы, хлуд, сучча, дуддзё. Воўк хамыль-хамыль у ламы, толькі трэскат пашоў. Каза, яна выбіраіць лам'ё якое з сена. Лапандзей — балбатун, пустамол. Як лапандзею язык не забаліць. Лапун — блін, спечаны нахапку. Нейкі лапун спяку, дый ладна
Дадатковыя словы
ламё, пяныя
5 👁