Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Куравод — npa пеўня ŭ npa маладога хлопца, ласага на дзяўчат, npa завадзілу. I куравод гэты ўжо дзевак прывёў. КуракІ — вушкі ў лапцях, куды ўдзявалі аборы (вяровачкі), каб забарсаць лапці. Ідзеш балацявінай, курак за курак чапляецца. Лапці лыковыя, i куракі тарчаць. Курая — гермафрадыт. Андрэй так i астарэў, ня жэнячыся, відаць, ён курая. Курган — дзялянка, участак. Быў курган лесу, дык яго зрэзалі. Курдупэпачка — маленькая асоба, як кнопачка. Курдупэпачка такая, а яшчэ звысоку глядзіць. Куросадзь — курасадня, месца, дзе куры садзяцца нанач. Куры ўжо на куросадзі, а дурны пітух іх па двары шукаіць-гукаіць. Курта — бясхвостая сучка, караткахвостая; яшчэ — верціхвостка. Была ў суседа сучачка — курта, алі такая ласкавая. 3 гурту выбіраюць курту. Куртач — конь без хваста. У Піліпа быў конь куртач, алі такі порсткі. Кусанік— надкусаны, недакусаны хлеб, пірог. Мне чужых кусанікаў ня трэба. Кусман — вялікаваты кавалак. Гарэлкі кварту ды сала кусман — i я сабе пан. Кутнік — крайні зуб; яшчэ — кватарант. Толькі кутнікі яшчэ засталіся, а так у році вецер гуляіць. Яна кутнікаў набрала, на гэтым i жывець. Кышнуць — прагнацъ, папэндзіць. Як кышну — дык разлятуцца, хто куды паспеіць. Як кышну, дык духу-паху твайго ня будзіць тут
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶