Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
шчупак, б'юць кукай, глушаць, прабіваюць лёд, а пасля восцямі дастаюць рыбіну. Шчупак спіну к сонцу, яго кукай бух, тапаром прасякуць i скарэй на лёд. Некалі свякроў смяялася з маёй маладой мамы, калі яна сказала: «Іван рыбы накукаваў». Кукулка — зязюля; яшчэ — мала, на звод. Месяц пройдзіць i кукулку не пачуіць. Грошы на кукулку толькі. Кулаччо, кулачча — кулакі (зборнае). A ў ейных братоў кулаччо па пуду. Кулеўе — кулі саломы. Кулеўем страху накрылі. Кулічкі — драўляныя гвазды, каб вешаць сёдлы. Каб былі для конікаў стайнічкі, Для ўздзечак палічкі, Для сёдлаў кулічкі. Кулогаць — праць, мыць зболъшага. Ты лайно троху пакулогай, i ладна. Кулоскацца — пялёхацца. Кулоскаіцца малы ў начоўках, як у той сажалцы. Купа — торф. Як купа ўзгарыцца, рады не дасі да восеньскіх дажджоў. Купала — агонь, пажар. Яны яму купалу зробілі — хата згарэла. Купіла — грошы. Купіць бы купіла, ды мала купила маю. Купіна— яміна, зякой выбралікупу (торф). Усё балота ў купінах, i цвярозы ня пройдзіць, праваліцца. Купчасціцца — разрастацца кронай. Крушыннік купчасціцца, аж день зялёны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, кукўлка, кўпа, кўпіна
3 👁
 ◀  / 390  ▶