Старонка 85
◀ / 390 ▶
Круціцца — пускацца ў блыт. Мужык з'ехаў, дык яна круціцца як сучка. Кручок — маленькі начальнік, службіст. Сын ейны нейкім кручком уторкнуўся ў Вушачы. Крушаны — рассыпісты, скаромны. Пірог гэткі крушаны — не адламіць, увесь рассыпаіцца. Крушыць — веяць зерне на сіце. Цэлы дзень зерне крушылі й у бачэнкі ссыпалі. Крывінда — пра кульгавага (грэбліва). Крывінда гэна хоць куды дападзець. Крыж, крыжавіна — паясніца. Боль уваліць у крыж, ні сагнуцца, ні разагнуцца. Крыжавіна як агнём гарыць. Крыжніца — крыга, ільдзіна. Ай, як крыжніцы пашлі, аж усе палі паламалі. Крышан — скрылёк. Хаця крышан яблыка з'еш. Крэў — вывернутае дрэва, пень дагары карэннем. Дзярэцца як жаба на крэў. Кубатурка, кубатурніца, кубатка — курыца з інкубатара. Курка-кубатурка, ей пітух усе косці памяжджуліў. Кубачкі — грыбы. З дожджу пусціліся, і тут жа занос сураежкаў, кубачкаў. Кубіч — невялікі кубельчык. Ссып пшанічку ў кубіч, яе мала асталося. Кугугутанька — ласкавае найменне зайца. А мой ты заінька, а мой ты кугугутанька. (Малога мяне так кволіла мама.) Кудлычыць — касмаціць, кудлаціць. Вецер кудлычыць пітухоў хвост. Кука — драўляная даўбежка, пабаешка, якой разбіваюць глыжы ці лёд. Зімой, калі пад ільдом стаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 390 ▶