Кратавінне — нарытыя кратамі купкі зямлі. Увесь гарод у кратавінні, як завёўся крот. Кратацца —рухацца. Як бы цяжка ні было, трэба кратацца, каб жыць. Крок— шырынка. Зашпілі крок, а то пітуха свайго згубіш, вылеціць. Кроклы — кроквы; яшчэ — тыповы, прыродны, характэрны. Глядзіш, к зіме ў сваю хату ўвойдзім, ужо й кроклы паклалі. Кроклы ўжо парашацілі, засталося драніцамі пакрыць — i страха гатова. Сімкін — кроклы жыд, з усіх вылучаіцца. Круглёвіна — кружляк, круглы кавалак. Дзве круглёвіны здору таплёнага дала яму. Кругловіна — яма, калдобіна. Дажджы прашлі, i ўсю дарогу кругловіны пабілі. Кружнік — скручанае ў круг. Цэлы кружнік дроту валяецца. Круканосы— гарбаносы; нос, як у крука. У Праксэды сын круканосы, a мужык з кірпатым носам. Крупяная — з круп. Кашы крупяной наварыла, укруціла ў фуфайку, каб ня стыла. Крутадушнік— няшчыры, двурушны, крывадушны. Німа яму веры, крутадушніку, вечна душой круціць. Крутарог— зкрутымі (гнутымі) рагамі (казёл); яшчэ— мужчьтскі струмант. Ёсь у мяне крутарог, што шавеліць паміж ног. Крутуха — порсткая жанчына; яшчэ — полькакрутуха. Яніна такая крутуха, на месцы ня ўседзіць ні хвіліны. Так уляглі ў польку-крутуху, — духі вон! Круцікі —розная жамяра ў вадзе. Даланёй балацінку працісніш, здзюмухнеш круцікаў i п'еш
Дадатковыя словы
пеш
4 👁