Кляўшыць — біць, лупцавацъ. Адвёў у цёмны кут i кляўшыць малога, а той маўчыць. Кнігі— лёгкія ў жывёлы. Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла. Кнораз — кнур. Яшчэ малы, a ўжо як кнораз бегаіць. Колам — аблогай, нечапана. Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць. Комшыць — камячыць. Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег. Конік — доўгая лава пад кут, ад стала да napo га. Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць. Корнік— хто вядзе плыты, сплаў. ГанкІ (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў. Корх— мера на шырыню далані. Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы. Кохлік — коклюш. Кохлік яго забіў, алі-ткі выжыў, галадуха яму яшчэ болі на вушы пала. Крадзёцтва — крадзёж, пакража, рабаванне. У крадзецтва кінулася твая дачка. Крайней — неабходней, пільней. Давай, каму крайней трэба. Крапаць — начыняцъ кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку. Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла. Крапосць — моц. Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся, — ты падумай, гэткая крапосць. Красняк — здаровы, ружовашчокі. Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца. Красулля — прыгажуня. Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла
8 👁