Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Кіт; кітаваць — замазка для шыб; замазваць. Пайду ў краму купіць кіт, каб шыбы закітаваць. Кіў — порух пальцам з грозьбай. Добры чалавек пабаіцца ківа, a благі не пабаіцца й кія, калі не паможаць кіў, не паможаць i кій. Кічаўка — купіна на балоце; яшчэ — нос. Чорт ногі паламаіць на гэтых кічаўках. Hoc як кічаўка. Кшікаць— праганяць, турыць, пэндзіць. Адусюль яго кішкалі-кішкалі, нідзе не прыстаў. Кладзі — кладкі, лагі (бёрны, на якія кладуць подлогу). Пярэйдзім рэчку ціраз кладзі. Кладзі трывалыя, падлога як звон. Клецішча— месца, дзе стаяла клець. Усё клецішча дзядоўнікам парасло. Клёк —розум, цямкасць, моц. У яго ёсь клёк у галаве. Пыхі многа, а клёку мала. Так ён схварэўся, што ніяк ня можаць клёку ўзяць. Клымаць, клыбаць — ледзь ісці. Клымаіць- клымаіць i на чарку паспеіць, клыма гэты. Клыбае памаленьку старая. Клычыць — дапякаць, журыць. У цёмным лесе сава кугічыць, A ў чыстым полі муж жонку клычыць: Ты, жонка мая, людзям падмана... Клышні — ногі. Як малая захварэла, дык матка клышні свае падняла, да ўрача пабегла. ЬСлюкатаць — кіпець. Bap аж клюкочаць. Кляваць— ледзьве жыць, ліпець, знямоглець. Дзед ужо чуць кляваіць, на паповы сані збіраецца. Кляты — праклёны, кляцьбёны. Ужо кляла яго мёртвымі клятамі. (Праклінала на смерць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶