Квачак — маленькі пэндзлік. Квачакам добра сценку бяліць. Кволіцца — шкадаваць сябе, песціцца. Німа чаго кволіцца, трэба робіць. Квякат — прыглушаны гук ад удараў. Б'юцца — аж квякат ідзець. Квякнуць— ударыць вобзем. Як квякнуў задзіраку, з таго й дух вон. Кезік — мурлыкание, курня. Кот зацягнуў свой кезік. Кешкацца — валаводзіцца, таптацца. Кешкаецца-каламешкаецца, ніяк з хаты ня выбірацца. Ківок — п 'яны. Ківок ківаіцца на вуліцы цэлы дзень. Кілун — кнор. Свіння на кілуноў паднялася. Кілуніна— сала з нявыкладзенага (нявылегчанага) парсюка. Як закусіш кілунінай, аж салаўі на душы пяюць. Кілунінай закусіць — i пяршак як квасок здасца. Кірмашовікі — пярэднія зубы. Кірмашовыя зубы — пярэжнія, a далі — кутнікі. У мяне яшчэ кірмашовікі свае, не казённыя. (Тыя, відаць, якіяможна паказаць на кірмашы, на людзях, пасміхаючыся.) Кірпачка — кірпатая. Такая кірпачка ладненькая, такая ўслужлівая, матка не нарадаваіцца з яе. (Ад кірпатага ŭ прозвішча Кгрпіч, Кірпічонак.) КІсляць, кісляццё — кісляціна. Не ўзвар, a кісляць адна. Кісялёўка — абгабляваная карчавешка, якая звычайна стаіць у парозе. Дажыліся, у хаці каб кісялёўка, гола. Нос як кісялёўка, а яшчэ задзіраіць яго
Дадатковыя словы
бюцца
6 👁