Карэлая — брудная. Карэлую сарочку надзеў i хварсіць. Ідзі чыста, не йдзі карэла, ненавіджу мужыкоў, якія карэлыя ходзюць. Карэлікі — брудная вопратка. Абрыдла мне ягоныя карэлікі мыць, вечна п'яны, у лужынах качаецца, як парсюк. Карэннік — кошык з каранёў. У карэнніку добра бульбу насіць — трывалы. Касавільна— кассе. Так улёг касіць, аж касавільна трашчыць. Касмаўка — невялічкі ахапачак. Касмаўку сена пад паху — i дахаты. Касурыдца — хмурыцца, хмарыцца. Дождж, можа, i будзіць, з раніцы касурылася. Касцёр — града дроў. Складзі дровы ў касцёр, хай ня мокнуць. Катанка — скручаная скароміна. Дала яму катанку здору на закрасу. Катлянець — спаць з перапою (наліўшыся, як кацёл). Прыпаўзець дамоў i ўсю ноч катлянеіць. Катовы мудкі — зёлка кашачыя лапкі. Калі ў сцяну ўторкнуць катовы мудкі, яны ўсю зіму стаяць. Усе травы зніцелі, выпетралі, адны катовы мудкі рудзеюць пухната. Каціхі — катахі, кацёлкі. Па вуліцы конскія каціхі валяюцца, не прайсці. Кашлюн— хто дужа кашляв. Малы кашлюн усю ноч спаць не даваў. Квасіны — ападонне ад квасу. Як быў квас, тады не было вас, а як засталіся квасіны, i вас чэрці пананасілі
Дадатковыя словы
касўрыдца, мўдкі, пяны
4 👁