Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
ся. Узялася гэная каравятніца ткаць, лепш бы не чапала. Карапунька — караценькі, маленечкі. Малец недалужны быў, такі карапунька. Каратэлька — гатунак морквы. Ляху каратэлькі пасадзіла, яе добра ў капусту крышыць. Караўка — каравая, брудная, каляная ад гразі анучка. Здымі гэтую караўку — пасцялі чысты настольнік. Карбунец — карбункул, скула. Каб на цябе карбунец сеў! Карміна— корм. Карміны гэтай можна было нанасіць на ўсю зіму. Карнавухі — з кароткімі вушамі. У карнавухага сабакі дарогу пытацца. Карнаты — без хваста. Сабака ты карнаты. Каровіна — ялавічына. Тут давалі нейкую каровіну, а там адны рэбры. Каруза — приставала, надаеднік. Як прычэпіцца да каго каруза, не адстаніць. Такая каруза як смала прыстаніць — не адчапіцца. Кархавінне — жабіна нераставанне, жабурынне. Поўная сажалка кархавіння. Карчанець — зябнуць, слаба гнуцца (npa рукі). У проламцы лайно палашчу, рукі карчанеюць, нічога не ўзяць імі. Карыкатурыцца — вычварацца. Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык. Карына— кавалак кары. 3 моцнай карыны можна й падэшвы зробіць. ZS
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

карбўнец
4 👁
 ◀  / 390  ▶