Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Кантар — кантаваны бязмен. Кантаром зручней важыць. Канчур — акурак; яшчэ — канец баразны. Панабраў канчуроў каля крамы дый абкурыўся. Так араў, што канчураў болі, чым барознаў. Канькаць — прасіць, ныць. Канькала канькаіць, a некала некаіць. Каня (птушка) просіць піць — канькае. Канюгайла — здаровы конь ці чалавек, здаравіла. Такі канюгайла, што на ім толькі валуны вазіць. Каняўё — коні (зборнае). Каняўё бяжыць, аж зямля дрыжыць. Капа — накідка, акрывала на ложак, набіраная кшталту сурвэты. Закінь ложак новай капай. Капа — шэсцъдзесят (снапоў, яек). Цэлую капу яек сабрала да святаў. Капанікі — сані, капылы ў якіх з выкапанага кораня. У капаніках на капылы йдзець дуб. Капіздуленька — трошачкі, як паспытаць. Капіздуленьку выпіў, а ты крычыш, што напіўся. Капызщца— задавацца, пышыцца. Прышлі дзеўкі на базар, сталі капызіцца. Капэрус — канец, капцы. Капэрус, нічога не ўдаецца зробіць. Каравай — горб. I каравай ззаду на плячах. Каравіна — зарэзаная карова. «Дзяку, дзяку, каб ты мені вякаў, палавіна каравіны й скура табе», — шаптаў селянін, які ўкраў карову, на судзе дзяку, які выступаў сведкай. Каравятніца — тоўстая; яшчэ — няўклюда. A гэна каравятніца ў дзверы не ўлезіць, так раз'елаZZ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разелаzz
2 👁
 ◀  / 390  ▶