Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Калека, калечка — мянтуз. Іван злавіў два язі й калечку. Калелікі — дрыжыкі, зябікі. Ужо калелікі бяруць на такім марозі. Калёскі — каляска, вазоўнічак. Двое калёсак вады прывязла. Каліва, каліўе — куст, націнне бульбы. Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калівіна якая будзіць. Сухое каліўе — паспела спешка (гатунак бульбы). Калмак — кузлак. Хоць калмак сена дай карові. Калоддзе — калоды. Дровы — адно калоддзя, тапор i той прыстаў. Калом — невядома куды, праз зямлю. Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду. Калюччо, калюк — калючае кустоўе. Такое калюччо — не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш — наколішся. Калядоўка — Каляды. Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць. Каменка — мураванка, цагляная будыніна. Ён у каменцы робіць. Камлюк — моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель). A Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка. Канада— назола. Сядзіць на душы, як канада тая. Канаць — прасіць, дамагацца. Канаіць купіць яму абнову. Канашэсць — жэрдачка, на якой сядзяцъ куры. Нанач пасаджу курэй на канашэсць. Z
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶