Кавалерыцца — калі хлапчаня пачынае заляцацца. Рана яшчэ табе кавалерыцца, малако на губах не абсохла. Кавалёк, казялок— конік. Ад кавалькоў уся пожня зялёная. Кавёлы — ногі (пагардліва); яшчэ — мыліцы. Прымі свае кавёлы, рассеўся. На кавёлах, як верабей, скачаць. Кавялюга, кавяла; кавялюгаць — крывы, кульгавы, недалужны; кулъгаць. Во, ужо кавялюгае сюды кавялюга гэны. Кажалуп — хто скуру здзірае з жывёлін на бойнях. А на гарэ кажалуп жывець, Касцюком завуць. Кажанець — слаба расці, паршывецъ (пра малого).Y Плікаціхі малец гладка скажанеў, кажан кажанком. Казлякі — вочкі ў булъбе. Чышчу бульбу з казлякамі — на лепшае часу німа. Казляччы — казліны. Былі два кумпячкі казляччы, i ўсіх прыпасаў. Казярэка— упірлівы, кажа ўпоперак. Якупрэцца казярэка — не згаворышся, ня ўпросіш. Навошта мне казярэка ў хаці? Каламесніца — сумятня. Цэлы дзень сумесніцакаламесніца з хаты не пускаіць. Калапніна — клопат, намаганне, завіханне. Калапніны многа каля яго, а толку мала. Калахвосціць — трэсці, калашмаціць. Будзіцьбудзіць яго, калахвосціць, а ён сабе спіць. Калдунаватая — злямцаваная, збітая. На сабаку поўсць калдунаватая
6 👁