Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Ікранка — рыба над час нерасту. Цяпер у возіры адна ікранка, нораст жа. 1л — крухмал. Колькі там бульбін сабрала, а ілу поўная міса. Імасць, мосць — вашасць, шаноўнасць. «Ваша імасць, просім за стол», — кажуць шаноўнаму госцю. Іменне, менне — імя, мяно. Алена Канстанцінаўна — гэта ж менне якое! Нядоля-нядоля, няшчасце маё, Ня любіць свякроўка йменніка майго. Імшонік — імшоны хлеў. У імшоніку Лысоні, як у мядзвежжу вушку. Імянны — сярэдні палец, альбо даўгі. На імянны палец пярсцёнак усадзіў i хварсіць. Іскаверціцца — адхварэць, сканаць. Як ні верціцца, усё адно іскаверціцца. Іскацца — шукаць вошы ў галаве. Ты б хоць паіскаўся, а то не галава, a вашэўня. Ісподкі — вязаныярукавіцы. Іх некалі надзявалі на голую руку, а наверх рукавіцьі з кажушыны (толькі з кажушыны назьіваліся рукавіцамі). I ў ісподках рукі пакалелі. Ісподнікі — падштанікі. Матузы ад ісподнікаў па зямлі цягнуцца, кавалер стаптаны. Ісподняе — ніжняя бялізна. Ісподняе данашаваіцца, на новае напрашаваіцца. Істопка — гаспадарчая будыніна, зімой паляць (топяць), летам халодная. У яго істопка ёсь, дык i бульба й капуста ня мёрзніць. Істрыць — рабіць вострым. Я ім косы йстру, як затупяцца, каб войстрымі былі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 390  ▶