Зубрыць — навучацъ, нацкоўваць. Яна яму зубрыць, кажаць гэтак i гэтак. Зухнуць— павесці сябе як зух, шыкануцъ. Яго хлебам не кармі, а дай зухнуць. Зцёмным — па налы, абначэла. Зцёмным прыехалі, дарога была далёкая. Зыгарадзь— загароджа. Зыгарадзь коні паламалі, німа парадку скрозь. Зык, зыкаваць, зазыкаваць — гіз, калі на кароў нападаюць авадні ці сляпні. Як паўдзён, дык зык кароў па полю ганяіць. Сонца сагрэіць, дык i каровы зазыкуюць. Зылда — няўваротлівы, несхямяны. Кавалеры ў яе усе нейкія — то зылда, то дылда. Зыск — вышук. Ноччу каня звялі, дык міліцыя зыск ушчала. Зялёнкі, зеленчакі, зеляннё — няспелая садавіна. Чарэшні каля плоту — адны зялёнкі. Зеляння, гэтых ападышаў, калі хто прынясець. Зяло — зерне, каменчьікі ці пясок у ежу курам; вотрына. Малады трыпутнік, пакуль зяло ня даў, можна варыць разам з крапівой маладой. Зяпа, зяпло — рот (грэбліва). Заткні сваю зяпу, а то варон наляціць. Зяпаць — крычацъ, груба казацъ. Ды не зяпай ты, расчыніў зяпу, як хлеў, зяпло чортава. Зятняя — зяцева. Браў ён зятняй жонкі дачку. Ігрушшо — купка ігрушынаў. Ігрушшо стаіць даўнае, панскае. Ізгарода — плот, загароджа, зыгарадзь. Гарод каля самай яго ізгароды
Дадатковыя словы
зўбрыць
3 👁