Зналопу — знянацку, з налёту. Чорт усё зналопу робіць, каб чалавек апомніцца не паспеў. Знатка, знак — прыкметна, відно, памеціна. Па двары знатка, якаягаспадыня. Індыкі дзе стануць ў гародзі, там i знак. Знахопу — з наскоку, неткана. Хочаць усё ўхапіць знахопу, нецярплівы. Зніцець — змарнець, звяцъ, пабялецъ. У бульбы каліўе зніцела ад такой пякоты. (Бадай, ад нікнуць ці ад ніткі.) Знові, знава— адразу, спачатку. Каб я знові зробіў, лепі было б. Яна знава такая няспраўная, мясакрутка гэтая. Знячывелі — з перапуду, з нечаканкі. Знячывелі аж заікацца стаў. Зорніць — ганарыцца, задзіраць нос. Ён галаву зорніў адвеку. Зрабяціцца — здзяцініцца. Зрабяціўся Пятрок, у жмуркі з малым гуляіць. Зразвагі — не спяшаючыся. Ідзець сабе паволі, зразвагі. Зробіцца— дамовіцца, уладзіць, пагадзіцца, сысціся. Ты не чапайся, я сама неяк зроблюся. Ён успомніў даўняе, ён сваё — яна сваё, так яны й зробіліся. Зродасць —радня, сваякі. У яе ж нейкая зродасць ёсь. Зрудзндь — зжаўціць, падпаліць. Ужо гладзіла нешта праз маю анучку ды зрудзіла. Зручны — умелы, рукаты. Такі ўжо зручны зяць папаўся, за што ні возьміцца, зробіць. Зубашчэр — весялун, баламут, прасмішнік. У забашчэра ca смеху вячэра
3 👁