Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Зжыцца — збяднець. Зжыўся — сабаку німа чым выгнаць. Зжыць — перажыць. Быў чалавек з Атрошкава, чатыры жонкі зжыў. Ззаўха— з-за вуха, з размаху, наўзмаш. Як грымнуў ззаўха, дык ён брык вобземлю. Злажыць— зваліць віну на іншага. Усё на гэту бабу злажыла, а сама сухая вышла, сама асталася чыста. Зласаваць — раздурыцъ прысмакамі. Ужо так яго зласавалі, нічога ня есь. Зласець, разласець — прывыкнуцъ да прысмакаў. Зласеў на куплёным, што свайго й есці ня хочаць. I кот зласеў, ужо абы-чаго ня есь. Зласкаваць — спесціць, раздурыцъ. Малога зласкавалі, а цяпер самі ня рады. Злеціць, злеціцца — трошкі падагрэць, крыху сагрэцца, адстаяцца. Злець ваду, хай хоць летняя будзіць. Абы троху вада злецілася. Змазгаваць — прыдумацъ, прыдбаць. Можа, паўлітру змазгуім? Змікіціць — прыдумацъ, арганізаваць, вымергаваць. На трох паўлітэрку змікіцілі — i на душы цяплей стала. Змір — згода. Ніколі ў іх зміру ў хаці й не было. Змуста — той, хто прымушае, змушае да пэўнай працы. Стары — змуста, ды без яго ў двары пуста. Змяісты — хітрьі, затоены. Яна такая змяістая, жах. Змякчыцца — адысці, падабрэць, палагаднець. Праўда, ён тут змякчыўся. Знакомасць— знаёмства, сяброўства. Ён пазнакомасці ўсіх дзяцей прыстроіў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 390  ▶