Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Згірдзіцца— сканацъ, акалецъ, счэзнуцъ. Скрыпеўскрыпеў i згірдзіўся. Зглабсціць — прыбрацъ да рук. I ня жыў, каб ня зглабсціць хоць што-небудзь. Зглоціць — падзецъ некуды, закінуць, збаёдацъ. I калі толькі паспеў зглоціць набытак? Куды ўжо зглоціла мяшалку? (Яўна — ад глытаць). Згубля — страта. Па гэтай згублі жыць будзіш. Згыркаць — згубіць, недзе падзецъ, зглуміць. Столькі дабра згыркаў i каб «дзякуй» сказаў. Згыркаў ужо недзе сцізорык. Здабычлівы — хто ўмее здабыць, прыдбаць. Яна здабычлівая курьща й у шумі (смецці) нешта сабе ў дзюбку знойдзіць. Зданькі— прывіды. Як сцямнелася, пачалі зданькі здавацца, у хаці даўно ніхто ня жыў. Здзеіць — здзейсніць, зрабіць. Благое здзеіць лёгка, ды выправіць цяжка. Здзержыць — стрымацца. На табе, учора дождж здзержаў, a сягоння як пачаў з паўдня, веялкай шумела-шумела ўсё. Здобыч — пажытак. I пашоў шэры воўк на здобыч. Здубавецця — усё сабрапае абы-як, абы-што сказанае. Ён здубавецця вярзець, а мы слухаць павінны. Здыхацца — аддыхацца. Не магу здыхацца, юшкі столькі з'ела за ўсе дні. Здыхля, здыхлік, здыхляціна— нягеглы, змарнелы. Ня конь, а здыхля, такога хоць самога вязі. З'ежнае — ядомае, што можна есці. Там з'ежнага нічога німа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зежнага, зежнае, зела
4 👁
 ◀  / 390  ▶