Зважыць — уступіць, прамаўчаць. Пачнець дудзіць на маму, a яна прамаўчыць, зважыць, i ўсё добра. Звание— мянушка. 3 некага знялі звание, а к яму прылажылі, i стаў Мэгуш. Звекаваць — доўга жыцъ на адным месцы. Я ўжо звекавала тут i то ня ўсё помню. Звесціся — занудзіцца; яшчэ — занядужыць. Усё ж я батата, а то саўсім без курэй звялася. Столькі хварэіць, звёўся на сцень. Звягло, звягун— той, хто звягае. Сціхні, звягло, бо галава ад цябе трашчыць. Звягунец — галасісты званок, звычайна над дугою. Гоняць коні ганцы й звіняць звягунцы, едзіць вяселля. Звярыстая — звераватая. Яна стала звярыстая баба, з ёй ня зладзіш. Звярыца — злая асоба. Ня матка, а звярыца нейкая, на роднага рабёнка кідаецца. Звярыцца — люцецъ, злецъ, бьщь раз 'юшаным. Што ты звярысся, глядзі не ўсяр.ся. Звяцца — зніцець, усохнуць. Сёлета бульба так звялася — адны арэшкі. Згайдамачыць — змарнавацъ, згубіць, зглоціць. Столькі грошай згайдамачыў, а толку ніякага. Згалавець— здурнецъ, з 'ехаць з глузду. Што ты — згалавела, такое робіць? Саўсім згалавеў, вярзець здубавецця. Зганяць — сканчацца. А гэта было — ужо зіму зганяла. Згараны— звараны абы з чаго. Згарана з нечага — людзі ня свінні, усё з'ядуць
Дадатковыя словы
зядуць
2 👁