Заціснуць — забасці, прыціснуць. Тут аднаго чалавека на Ліпаўцы бык забоў, ён яго глядзеў, a ён яго заціснуў. Зацягнуцца — мець доўг. У мяне былі зацягнуўшыся грошы, дык я ўжо адразу аддала. Зачась — сверб. Па ўсім целі такая зачась, хоць ты ca скуры выскачы. Зашаціцца — схавацца. Зашаціўся адзін агурок у бураках, такі ладны. (Затаіцца пад шатамі.) Зашытае — гарачае варыва, якое заплыло, пакрылася тлушчам. Поліўка, яна зашытая, дык ты дуй. Збагдарыць — збыцъ, прагуляцъ, прадацъ за бесцат, згубіць, збаёдацъ. Ён усё, што бацька нажыў, скора збагдарыў. Збегчы — угнацца, бегчы разам, дагнаць. Дужа мама збяжыць за намі. Збівіны — стаптаная, золочаная збажына. Ня жыта, a збівіны адны засталіся. Збрагнуць — забрадзіць, укіснуць. Незакупаранае варэнне аментам зорагніць. Збузаваць — здратаваць. Кошка навяла чатыры кацянёнкі — усё сена збузавалі; яны толькі на свет пусціліся, сляпыя й мокрыя яшчэ. Збыцнё — збыт. Німа збыцця такому тавару, ca збытам адно гора. Збычыцца — насупіцца. Чаго ты збычыўся, ты ж дачку замуж аддаеш. Звадыяш — ашуканец, той, хто зводзіць з npaвільнай дарогг. Звадыяш i чорта звядзець, i сябе абвядзець
Дадатковыя словы
зблочаная, збрагніць
6 👁