Кляўшыць — біць, лупцаваць. Адвёў у цёмны кут і кляўшыць малога, а той маўчыць.
Кнігі — лёгкія ў жывёлы. Па такой пыльнай пашы пасуць, што ў Гілёні ўсе кнігі пяском забіла.
Кнораз — кнур. Яшчэ малы, а ўжо як кнораз бегаіць.
Колам — аблогай, нечапана. Увесь гарод колам ляжыць, німа каму робіць.
Комшыць — камячыць. Скомшыў газеціну й у «шпакоўню» пабег.
Конік — доўгая лава пад кут, ад стала да парога. Пра памерлага кажуць: на коніку ляжыць.
Корнік — хто вядзе плыты, сплаў. Ганкі (плыты) ў Рыгу ганяў, корнікам быў.
Корх — мера на шырыню далані. Давай змерым кій кархамі. Уручча ў Мікіты два кархі й два пальцы.
Кохлік — коклюш. Кохлік яго забіў, алі-ткі выжыў, галадуха яму яшчэ болі на вушы пала.
Крадзецтва — крадзёж, пакража, рабаванне. У крадзецтва кінулася твая дачка.
Крайней — неабходней, пільней. Давай, каму крайней трэба.
Крапаць — начыняць кілбасы, пхаць пальцам у кішку праз пярсцёнак, спецыяльную як бы лейку, альбо праз мясакрутку. Троху кілбас накрапала, малы быў падсвінак. Кола крапанай кілбасы суседцы аднясла.
Крапосць — моц. Дзеры й ломам білі, алі яны не паддаліся, — ты падумай, гэткая крапосць.
Красняк — здаровы, ружовашчокі. Яшчэ такі красняк, а ўсё кволіцца.
Красулля — прыгажуня. Прыехала гэная красулля й усіх хлопцаў звяла.
77 👁