Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
не існуюць. Усімі й усім нехта павінен валодаць, над усім i ўсімі гаспадарыць. Шах, бай... цар. Гэтакі менталітэт - i ён зафіксаваны ў мове. Яно не добра й не кепска, проста яно так ёсць. Там, на Усходзе. Але ці яно супадае з тым, што ёсць мы?.. Тут, на Захадзе. Мы на мяжы кругоў. Пытанне ў тым, ці хочам мы застацца тымі, хто мы ёсць? Беларусамі. Еўрапейскім народам у еўрапейскай дзяржаве. Сёння ўсё часцей можна пачуць: час нацыянальных дзяржаў прамінуў. На змену ім прыходзяць цывілізацыйныя дзяржавы, якія развіваюцца болын паспяхова. Найпершы прыклад - Кітай. Добра, няхай так. Але я не чуў i не чытаў, каб хто-небудзь у цывілізацыйным Кітаі сказаў ці напісаў, што час адмовіцца ад нацыянальнай мовы. Ніхто не даводзіць такога й у Еўропе. Наадварот, вунь як французы з немцамі, нарвежцы з фінамі ашчаджаюць свае мовы, змагаюцца з іншамоўнымі ўплывамі! Ды ўсе народы ў сённяшнім свеце, у якім культура падмяняецца цывілізацыяй, менавіта з дапамогай нацыянальнай культуры й мовы змагаюцца за саміх сябе, i толькі беларусы - саміх сябе супраць. Чаму? Бо ў нас, як кажуць землякі Барадуліна, «добрыя галовы, толькі з патыліцы зачэсаныя»?.. Вільгельм фон Гумбальдт - не для ўсіх аўтарытэт. Хоць бы па той прычыне, што не ўсе ў нас яго чыталі, а нехта нават не ведае, што такі быў. Для некага аўтарытэт - Іосіф Сталін, які таксама, пра што нават у песні спяваецца, « у мовазнаўстве ведаў толк». Ён крытыкаваў вышэйзгаданага «лінгвіста-марксіста» H. Mapa - i вось з якіх пазіцый: «Мова адносіцца да грамадскіх з'яў. Яна нараджаецца й развіваецца з нараджэннем i развіццём грамадства. Яна памірае разам ca смерцю грамадства». Няма мовы - няма народа. У гэтым Сталін ведаў толк... Хіба гэта не тыя ж кругі Гумбальдта? Круг існавання i круг знікнення. Для таго, каб мы не зніклі, Бог пасылае нам такіх чараўнікоў, як Рыгор Барадулін, які й боскімі малітвамі, i па
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў
18 👁
 ◀  / 390  ▶