Прырода мовы, нягледзячы на тое, што быў такі найвыбітны мовазнаўца, як Вільгельм Гумбальдт (як i прырода чалавека, нягледзячы на тое, што быў такі найвыбітны прыродазнаўца, як Чарльз Дарвін), дасюль застаецца загадкавай. У набліжэннях да разгадкі першынство належыць таму ж Гумбальдту, які й па сёння - найболыны аўтарытэт у мовазнаўстве. «Мова народа ёсць ягоны дух, i дух народа ёсць ягоная мова, - цяжка ўявіць сабе нешта болын тоеснае,» - вось асноўная канцэпцыя Гумбальдта, якую падзялялі ўсе вядучыя лінгвісты свету, у тым ліку гэтакі аўтарытэтны вучоны ў славянскім свеце, як А. A. Патабня. Менавіта Гумбальдт увёў паняцце «моўная свядомасць народа» й сцвярджаў, што як чалавек (народ) стварае мову, гэтаксама й мова стварае чалавека (народ). Кожная мова апісвае вакол народа, якому яна належыць, круг, выйсці з якога можна толькі ў тым выпадку, калі ступіш у круг іншы. 3 гэтага вынікае: іншы круг - іншая мова. Іншая мова іншы народ. Каб было болын зразумела, як пад уплывам іншай мовы мы можам стаць (па свядомасці, па менталітэце) не тымі, хто мы ёсць, прывяду прыклад (найолізкі) з гісторыі ўплываў. На сучасную рускую мову (якую люблю й супраць якой, як i супраць любой іншай мовы, нічога не маю) вялікі ўплыў аказала не толькі мова царкоўнаславянская (з якой увайшлі ў рускую, да прыкладу, дзеепрыметнікавыя, якія цяжка вымавіць, словы й словазлучэнні: предшествовавшее произошедшему), але й цюркскія мовы. Найболын відавочны гэты ўплыў у сучасных рускіх прозвішчах: Иванову Петров, Сидоров. Этнічна рускія прозвішчы, якія ўзніклі да часоў Залатой Арды й захаваліся ў фальклоры, іншыя: Илья Муромец, а не Муромцев. Тут што істотна? Тое (i яно выяўляецца, адчуваецца ў мове), што Муромец - чалавек сам па сабе, самастойны, а Муромцев - не зусім. У цюркскіх мовах не толькі імёны, але й усе рэчы абавязкова суадносяцца з асобай, якой належаць. Без канкрэтызацьи таго, каму яны прыналежныя, ні чалавек, ні рэч як бы й
Дадатковыя словы
канкрэтызацьй, найблізкі
20 👁