Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
w Рыгор Барадулін - чарадзей беларускай паэзіі. Што такое паэзія? Сярод іншага - гэта выяўленне магчымасцяў мовы. Ці інакш: паэзія гэта мова ў яе вяршынным выяўленні. Рыгор Барадулін - чарадзей беларускай мовы. Параўнайце тое, што мы чытаем у сённяшніх (беларускамоўных, якія засталіся) газетах, на беларускамоўных (якія ёсць) інтэрнэтных сайтах з тым, што напісана ў «Нерушы», «Руме», «Вечаллі», іншых кнігах Рыгора Барадуліна. Не па змесце, а па лексіцы параўнайце, граматыцы, сінтаксіce. Гэта не проста якасна адрозныя, гэта розныя мовы. I не толькі таму, што адна - празаічная, другая гіаэтычная: яны розняцца так, як розніцца штучнае й натуральнае. Прычым паэтычная мова (y канкрэтным выпадку мова Барадуліна), якая найдалей ад гутарковай, выглядае натуральнай, а мова празаічная (газетна-інтэрнэтная), якая да гутарковай найоліжэй, - штучнай. Такой, нібы на ёй пішуць i размаўляюць не носьбіты мовы, a замежнікі, перакладчыкі. I такую няўклюдную, машынную (гуглаўскаю) мову ўсё большая частка яе карыстальнікаў пачынае ўсгірымаць як натуральную - i як натуральную скарыстоўваць: менавіта на ёй многія аўтары пішуць сёння й прозу, i вершы. Мова спрашчаецца. Машынізуецца, нібы спраўджваючы тэорыю «лінгвіста-марксіста» H. Я. Mapa: «Будучыня мовы - мысленне, якое вырастав ў вольнай ад прыроднай матэрыі тэхніцы». Гэта датычыцца не толькі нас - працэс сусветны. Шмат дзе (y тым ліку ў нас) ён накладваецца на працэс выцяснення роднай мовы, - i абодва працэсы, супадаючы, паскараюць адзін аднаго. Усё гэта небяспечна. Вельмі. I калі б толькі для літаратуры такой бяды. Нават калі б толькі для мовы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

найбліжэй
27 👁
 ◀  / 390  ▶