Калека, калечка — мянтуз. Іван злавіў два язі й калечку.
Калелікі — дрыжыкі, зябікі. Ужо калелікі бяруць на такім марозі.
Калёскі — каляска, вазоўнічак. Двое калёсак вады прывязла.
Каліва, каліўе — куст, націнне бульбы. Бульбу прапалола, аграблямі выграбла, усё ж калівіна якая будзіць. Сухое каліўе — паспела спешка (гатунак бульбы).
Калмак — кузлак. Хоць калмак сена дай карові.
Калоддзе — калоды. Дровы — адно калоддзя, тапор і той прыстаў.
Калом — невядома куды, праз зямлю. Як калом праваліўся серп, ніяк не знайду.
Калюччо, калюк — калючае кустоўе. Такое калюччо — не прадрацца. Калюк пры калюку, дзе ні ступіш — наколішся.
Калядоўка — Каляды. Яшчэ ў Калядоўку дровы прывезіныя ляжаць.
Каменка — мураванка, цагляная будыніна. Ён у каменцы робіць.
Камлюк — моцны, пасадзісты, прысадзісты, таўставаты, каржакаваты (як камель). А Стахван ладны камлюк. Ня дужа разбяжыцца камлюкаваты, яму пакруціцца цяжка.
Канада — назола. Сядзіць на душы, як канада тая.
Канаць — прасіць, дамагацца. Канаіць купіць яму абнову.
Канашэсць — жэрдачка, на якой сядзяць куры. Нанач пасаджу курэй на канашэсць.
78 👁