Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Зардзіцца — пачырванецъ, нарываць. Скула ўжо зардзілася, хутка прарвець. Зародыш — зародак, зачатак. У мокрага семя німа зародыша, а ў сухім, як чарвячок. Зарунявець — зазелянець, зарунецъ. Пацяплела, дык i трава зарунявіла, усё павесялела. Засеўрыць— заплеснявецъ. Каўбасы бераглі, дык яны й засеўрылі. Заскупщца — скнарыцца. Заскупіўся мужык ды на здыхляціну пагаліўся. Заспець — застацъ. Як на тое ліха, не заспеў начал ьніка. Засунуць — зачыніць на засоў. Я сені засунула, праз вакно вылізла й дзверы зашчапіла. Засуха — суш, спёка без дажджу. Па дзве бульбіны пад калівам — засуха. Затаміцца— замарыцца, прыстацъ. Пакульсюды прышла, затамілася. Затаргаваць — купіць, утаргавацъ. Казу затаргавала, козная. Затаўка — сала ці здор, якім запраўляюць (затаўкаюцъ) страву, закраса. Гэта добра, што затаўка маіцца. Ня голы ж булён, а затаўканы. Затаўчына — таўкач. Не па катлу затаўчына. (Кажуцъ, калг мужык з добрым струмантам, а жонка нягеглая, слабая.) Заткала — заторчына, якой затыкалі комін; яшчэ — неахайны чалавек. Ягоную шапку ўжо можна пусціць на заткала. Ходзіць як заткала, мурзаты, чорны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶