Замураваць — пакрыцца лёдам, шэранню (npa шыбы). Вокны замуравала, нічога не відаць. Вокны, як мядзведзі, замуравала за ноч. Замухраваты — ценькі, нягеглы. Доўга ў больніцы адлежаў, такі замухраваты стаў. Замясціць — замяніць. Ты паглядзі, колькі ты замясціла мяса пітухамі. Занездаравець — занядужыць, падупасці, набрацца хваробы. Сынок мой, нешта занездаравела я. Трэба бульбу пацерабіць ад растоў, можа, яна занездаравела. Занятка— занятак, нейкая справа. Дровы паціху ў граду складаю, a ўсё ж нейкая занятка ёсь. Западлівы — хваравіты, часта западав (хварэе). Малы западлівы, з хваробы не вылазіць. Запал — запар, адзін за адным. Думаіш, што тры дні запал свята будзіць. Запальчывы, запыльчывы — успыхлівы, хутка загараецца. Мужык у Анюты такі запальчывы, чуць што — халера яго забіраіць. Запыльчывы, алі ня помслівы, караць ня будзіць. Запіўнікі — якія запіваюць маладую. Прыехалі запіўнікі здалёк. Заплюснуць — заплюшчыць. Яшчэ адзін хліб — i заплюснуў вочы. Запоіны — сватанне, калі запіваюць маладую. Паедзім у запоіны, пакуль не перадумалі. Запуткі, запутнікі — абходныя сцежкі, прасёлкі. 3 балота сухапуць ня йдзіці, запуткамі, a йдзіце бальшаком. Запятак — абцас. Насы дзяржацца, a запяткі шлём-шлём
Дадатковыя словы
запўткі
3 👁