Закокаць — падацъ голас (npa пеўня). Як пятух закокаіць, куры бягом. Закотам — закочваючы. Цяжкое бярвенне на машыну закотам грузілі. Закрапацца — заблытацца. Ідзі дапамажы, каза закрапалася. Закраса — скароміна, прыправа да стравы. Смачны суп наварыла — з закрасаю. Закрутаць — дужа, крута захацець, загарэцца. Бач ты, закрутала дзеўка замуж. Закукярэчыцца — задраць нос, закапызіцца. Закукярэчыўся так, што сваіх не прызнаець i чужых ня знаіць. Закурносіцца— заганарыцца, задраць нос. З'ездзіў малец у горад i закурносіўся. Залетаваць — застацца на лета. Скасі траву, каб не залетавала. Трэба рассаду высадзіць, а то залетаваіць. Залівёнь — заліўны дождж, залева. Залівень як запражэцца, дык свет белы заліць гатоў. Залобак — франтон. Забілі залобак — i на гарэ зацішна стала. У залобку ластаўка гняздзечка зляпіла. Залужэнне — нізкая мясціна за лугам, лугавіна. Ішла нізам, залужэннем, далей ад людскога вока. Залысіць — задзерці кару на дрэве. I які цябе чорт пад руку штурхнуў, каб ты лес залысіў. ЗамкІ — мачавы пузыр. У малога крэпкія замкі, ні разу яшчэ рыбы не налавіў (не абмачыўся, не ўсюкаўся). Замужніца — замужняя жанчына. Сярод нашых дзяўчат я першая замужніцай стала. М
Дадатковыя словы
зездзіў
3 👁